Знайсці
11.07.2020 / 14:362РусŁacБел

Беларусы Швейцарыі выйшлі на «ланцуг салідарнасці» ў Берне

«Ланцуг салідарнасьці» зь Беларусьсю, Бэрн, Швайцарыя, 10 ліпеня

«Ланцуг салідарнасьці» зь Беларусьсю, Бэрн, Швайцарыя, 10 ліпеня

Увечары 10 ліпеня ў швайцарскім Бэрне прайшла акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю, на якую выйшлі паўсотні чалавек, расказалі «Свабодзе» ў БСДП (Грамада). Акцыю зладзіў актывіст «Грамады» Аляксей Мілюкоў, які быў зьняволены ў Беларусі на тры гады за «маральную і фізычную шкоду супрацоўніку ДАІ».

Удзельнікі акцыі ў Бэрне заклікалі вызваліць палітычных зьняволеных у Беларусі і правесьці сумленныя выбары.

На акцыі, сьцьвярджае БСДП, прысутнічаў вядомы швайцарскі праваабаронца, таксама занепакоены тым, што адбываецца ў Беларусі. Ён паабяцаў прыцягнуць увагу швайцарскіх парлямэнтарыяў і іншых праваабарончых арганізацыяў да гэтай праблемы.

Таксама на акцыі падпісалі паштоўкі для палітвязьняў, «каб карная сыстэма Беларусі ўбачыла, што ўвесь сьвет ведае пра дыктатуру ў Беларусі і што ніводзін беларус ня кіне ў бядзе свой народ».

Акцыя прайшла мірна. БСДП адзначае, што ўдзельнікаў ніхто не разганяў, «бо Швайцарыя — дэмакратычная краіна, дзе кожны мае права на сваё меркаваньне і свабодна можа яго выказваць, не асьцерагаючыся наступстваў, чаго, на жаль, нельга сказаць сёньня пра Беларусь».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930