Знайсці
01.07.2020 / 12:58РусŁacБел

БПС-Сбербанк увёў безліміты на плацяжы і адмяніў камісіі за прыём наяўных для бізнэсу

БПС-Сбербанк падтрымае бізнэс безлімітам на плацяжы ў беларускіх рублях і адменай камісіі за прыём наяўных. Такія магчымасці атрымаюць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пры адкрыцці бягучага (разліковага) рахунку ў банку.

«Шырокія магчымасці» даступныя да 30 верасня: пры падключэнні аднаго з бізнэс-пакетаў даецца безліміт на рублёвыя плацяжы. Акрамя таго, можна здаваць выручку без камісіі праз тэрміналы самаабслугоўвання.

Асаблівыя ўмовы дзейнічаюць на працягу трох месяцаў з моманту падключэння. Для афармлення трэба звярнуцца ў любое аддзяленне банка, адкрыць бягучы (разліковы) рахунак, выбраць бізнэс-пакет і падключыць інтэрнэт-банк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера