Знайсці
23.06.2020 / 16:08РусŁacБел

БСБ Банк прадаставіў бізнэсу кругласутачныя імгненныя плацяжы

БСБ Банк падключыўся да Нацыянальнай сістэмы імгненных плацяжоў. Яна распрацавана Нацыянальным банкам для апрацоўкі імгненных плацяжоў у беларускіх рублях. Здзяйсняць іх могуць усе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пры наяўнасці разліковага рахунку ў банку. Хуткасць аперацый вельмі высокая — усё працякае практычна без чаканняў.

Імгненны плацеж можна адправіць у любы час з сістэм інтэрнэт-банк і кліент-банк. Механізм не адрозніваецца ад алгарытму запаўнення плацежнага даручэння, але трэба выбраць прыкмету «Апрацоўка ў рэжыме 24/7». Плацёж з'яўляецца безадзыўным і выконваецца ў поўным аб'ёме.

Імгненнымі могуць быць любыя плацяжы за тавары, работы і паслугі. Гэта таксама датычыцца адлічэнняў у бюджэт. У якасці выключэнняў — плацяжы фізічным асобам, адкрыццё дэпазітаў і пагашэнне крэдытаў, якія пакуль ажыццяўляюцца толькі ў стандартным рэжыме.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера