Знайсці
04.06.2020 / 13:42175РусŁacБел

Лукашэнка: Забыліся, як Карымаў у Андыжане задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Ну дык мы нагадаем!

president.gov.by

Пра гэта кіраўнік краіны распавёў сёння пасля прызначэння новых міністраў і прэм'ера, піша СБ:

«Мы стварылі сваю краіну, у якой могуць жыць нашы дзеці. Сёння той момант, калі адстаяць яе трэба. Трэба абараніць, — сказаў ён. — Вы бачыце, што нас на часткі разрываюць. Адзіная постсавецкая краіна, якая не бачыла гора.

І некаторым беларусам здаецца, што гэта далёка Украіну разбурылі. Ідзе вайна. Дзесьці далёка Малдова, якую падзялілі напалам. Забыліся як у Літве ваявалі, з боем адстойвалі незалежнасць, суверэнітэт у свой час. Забыліся, што сёння шугае яшчэ Каўказ: армяне з азербайджанцамі не могуць дамовіцца.

Забыліся, што Грузія страціла амаль траціну сваёй тэрыторыі. Нарэшце, ніхто не ведае, як мой сябар Рахмон з кулямётам наперавес уваходзіў у сталіцу Таджыкістана для таго, каб навесці парадак. Колькі там загінула людзей. Як з барадачамі змагаліся.

Забыліся, як былы прэзідэнт Карымаў у Андыжане задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Усе асуджалі яго, а калі памёр — на каленях стаялі, галасілі, плакалі. Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець не хочам. Некаторыя. Ну дык мы нагадаем!

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930