Знайсці
04.06.2020 / 00:0015РусŁacБел

Праваабаронцы папярэджваюць: Ціханоўская і Канапацкая не змогуць здаць частку подпісаў

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч апублікаваў артыкул «Як сабраць 7 мільёнаў подпісаў і нават не здаць іх у выбарчыя камісіі?». Ён расказвае пра новаўвядзенні ў заканадаўстве, якія ўдараць па перспектывах альтэрнатыўных кандыдатах. «Наша Ніва» сцісла пераказвае яго развагі.

Ганна Канапацкая, фота Надзеі Бужан

Падчас выбараў у Беларусі працуе каля 150 тэрытарыяльных камісій — у кожным са 118 раёнаў краіны, у кожным з 24 раёнаў абласных цэнтраў і Мінска, а таксама ў 4 гарадах абласнога падпарадкавання.

Раней (да 2013 года) кожны зборшчык сам здаваў аркушы з подпісамі ў сваю тэрытарыяльную камісію. Пасля заканадаўства змянілі, і ў Выбарчым кодэксе з’явіліся так званыя «каардынатары». Выбары-2015 адбываліся па новых правілах, але тая электаральная кампанія нікога не цікавіла.

Дык вось, прэтэндэнт у прэзідэнты, падаючы ў ЦВК дакументы, указвае імёны каардынатараў па раёнах. Гэтыя людзі і павінны занесці подпісы на праверку ў свае тэрытарыяльныя камісіі. «У выключных выпадках» замест іх гэта можа зрабіць сам прэтэндэнт альбо кіраўнік ініцыятыўнай групы.

Альтэрнатыўныя кандыдаты, не маючы досведу ўдзелу ў выбарах, указалі невялікую колькасць каардынатараў.

Напрыклад, у ініцыятыўных групах:

  • Віктара Бабарыкі — 77 каардынатараў,
  • Валерыя Цэпкалы — 67 каардынатараў
  • Святланы Ціханоўскай — 18 каардынатараў
  • Ганны Канапацкай — 12 каардынатараў

Разбярэм сітуацыю на прыкладзе Ціханоўскай. У яе камандзе толькі 18 каардынатараў, частка з якіх да таго ж арыштаваная. За кратамі і сам Сяргей Ціханоўскі, пазначаны як кіраўнік ініцыятыўнай групы.

Гэта значыцца, каб падаць усе сабраныя подпісы, Святлана Ціханоўская мусіць сама аб’ехаць мінімум 128 тэрытарыяльных камісій па ўсёй краіне. Альбо выкінуць частку подпісаў у сметніцу.

Ганна Канапацкая і яе сястра Дар’я Трухановіч (кіраўніца штаба) мусяць аб’ехаць па 67 камісій, не закрытых каардынатарамі.

«Каманда можа сабраць подпісы хоць усіх паўнагадовых грамадзян Беларусі і не мець магчымасць здаць іх у камісію, бо не мае каардынатараў, а кіраўнік групы і прэтэндэнт фізічна не могуць паспець аб’ехаць усю Беларусь», — падсумоўвае Уладзь Лабковіч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера