Знайсці
16.05.2020 / 13:217РусŁacБел

У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу

Пачалася пара цвіцення бэзу, Цэнтральны батанічны сад запрашае пазнаёміцца з калекцыяй сартоў гэтага дэкаратыўнага куста, сабранай у Садзе бэзу. 

Адкрываюць эстафету цвіцення сарты бэзу гіяцынтакветнага —гібрыд бэзу звычайнага і шыракалістага. Усяго ў пачатку траўня квітнеюць 12 сартоў і замыкаюць красаванне ў чэрвені 16 позніх сартоў. 

У Батанічным садзе прадстаўлены больш за 200 сартоў бэзу звычайнага. У складзе калекцыі ёсць сарты селекцыянераў Расіі, Украіны, Германіі, Галандыі, ЗША і Канады і 23 сарты селекцыі Цэнтральнага батанічнага саду, але аснову калекцыі складаюць класічныя сарты французскай селекцыі, выведзеныя фірмай Лемуан.

Батанічны сад працуе з 10.00 да 21.00.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера