Знайсці
13.05.2020 / 14:221РусŁacБел

БСБ Банк адмяніў плату за інтэрнэт-банк для падтрымкі бізнэсу ў крызіс

БСБ Банк вырашыў падтрымаць бізнэс нулявой абаненцкай платай на абслугоўванне ў мабільным і інтэрнэт-банку, а заадно ўвёў безліміт плацяжоў у рублях.

Ініцыятыва матывуе бізнэс перайсці на выдаленую працу. У БСБ Банку на працягу трох месяцаў не будуць спаганяць абаненцкую плату за мабільны і інтэрнэт-банк. А каб бізнэс-кліенты не збаўлялі абароты, банк прадаставіў безліміт плацяжоў у беларускіх рублях.

«Мы хочам падтрымаць беларускі бізнэс. Прапанова «Усё ў анлайн!» забяспечвае яго «тарыфнымі канікуламі» на некаторыя банкаўскія паслугі. Гэта можа стаць добрым стымулам для пераходу на аддаленую працу і дазволіць вырашаць фінансавыя пытанні проста з дому», — раскрываюць ідэю ў БСБ Банку.

Скарыстацца прапановай могуць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ўпершыню падключаюцца да інтэрнэт-банку. Гэта тычыцца як дзейсных, так і новых кліентаў банка.

Падключыць бясплатнае анлайн-абслугоўванне можна да 1 ліпеня, а карыстацца — тры месяцы з моманту падключэння. Потым можна перайсці на адзін з пакетаў паслуг для бізнэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930