Знайсці
04.05.2020 / 15:201РусŁacБел

Зяленскі абвясціў пра пачатак падрыхтоўкі Украіны да выхаду з каранціну

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў, што ў краіне ў найбліжэйшыя дні пачнецца падрыхтоўка да зняцця абмежавальных мер, уведзеных з-за COVID-19, паведамляе Інтэрфакс.

«Бізнэсу трэба падрыхтавацца да выхаду з каранціну: закупіць тавар, правесці дэзынфекцыю, папярэдзіць людзей — мы ўсёй краінай будзем рыхтавацца да гэтага ўжо на гэтым тыдні», — заявіў Зяленскі на нарадзе ў панядзелак.

З 11 мая адновіцца праца аб'ектаў аптова-рознічнага гандлю нехарчовымі таварамі (акрамя гандлёва-забаўляльных цэнтраў), салонаў прыгажосці, аўтасалонаў, музеяў, бібліятэк і іншых устаноў грамадскага карыстання, у якіх будуць дакладныя правілы выканання санітарных нормаў. Таксама будзе дазволена праца летніх пляцовак кафэ і рэстаранаў і паслабленыя абмежаванні па наведванні паркаў, сквераў і зон адпачынку.

Сам каранцін, як сказаў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль, будзе падоўжаны да 22 мая. «Далей мы будзем глядзець, як будзе рухацца пандэмія ў свеце, як будуць адбывацца ваганні крывой захворвання ў нас», — сказаў Шмыгаль.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930