Знайсці
04.05.2020 / 13:314РусŁacБел

Юлія Цімашэнка атрымала $5,6 мільёна як ахвяра палітычных рэпрэсій

Фота з Вікіпедыі

Лідарка ўкраінскай партыі «Бацькаўшчына» і былая прэм’ер-міністарка Украіны Юлія Цімашэнка атрымала амаль 150 000 000 грыўняў (прыблізна $5,6 млн) кампэнсацыі за «шкоду, прычыненую палітычнымі рэпрэсіямі 2011-2014 гадоў, атрыманую ў ЗША на стадыі дасудовага ўрэгулявання», піша «Радыё Свабода».

Адпаведнае паведамленне пра істотныя змены ў маёмаснай сітуацыі апублікавана ў Адзіным дзяржаўным рэестры дэкларацый.

Згодна з дакумэнтам, 24 красавіка народная дэпутатка атрымала 148 345 441 грыўню ад кампаніі Reid, Collins, Tsai LLP, зарэгістраванай у штаце Тэхас у ЗША.

У 2011-2014 гадах, у часы прэзідэнцтва Віктара Януковіча, Цімашэнку асудзілі па справе аб перавышэнні ўлады пры заключэнні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе. Краіны Захаду і міжнародныя інстытуты крытыкавалі судовы пераслед Юліі Цімашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930