Знайсці
04.05.2020 / 09:5915РусŁacБел

Эпідэміёлаг: Заражэнне адбываецца пры 15-хвілінным кантакце. У масках імавернасць заражэння зніжаецца да мінімуму

Фота Надзеі Бужан

Дырэктар Цэнтра інфекцыйных захворванняў і СНІДу Літвы прафесар Саўлюс Чаплінскас растлумачыў, што медыцынскія маскі на хворым і здаровым чалавеку, які кантактуе з ім, зніжаюць імавернасць заражэння да мінімуму, да 1,5%. Прафесар заўважыў, што на каранавірус можна захварэць, калі ва ўспрымальны арганізм трапляе дастатковая колькасць віруса, піша Delfi.lt.

Паводле яго слоў, няма нічога дзіўнага ў тым, што на каранавірус больш шанцаў захварэць у людзей з групы рызыкі, таму, паводле яго слоў, у краіне і фіксуюць асяродзі каранавіруса ў хоспісах, дамах састарэлых, дзе знаходзяцца людзі з уразлівай групы.

«Натуральна, што вірус нікуды не знік, калі ён дасягае самых уразлівых членаў грамадства, то менавіта там вялікая верагоднасць, што яны заразяцца. Каб чалавек захварэў, сутыкнуўшыся з вірусам, трэба, каб дастатковая яго колькасць патрапіла ў арганізм успрымальнага чалавека», — сказаў прафесар.

Чаплінскас акцэнтуе, што дастаткова 15-хвілінных зносін для таго, каб успрымальны чалавек захварэў на каранавірус.

«Але калі чалавек будзе без маскі, то верагоднасць заражэння складае 100%. Калі маска будзе толькі на здаровым чалавеку, верагоднасць заражэння зніжаецца да 70%. Калі ж маска будзе на хворым, то верагоднасць заражэння будзе ўсяго 5%, калі абодва — усяго 1,5%», — сказаў Чаплінскас.

«А як усе ведаюць, для пажылых людзей і людзей хворых на хранічныя захворванні гэтая небяспека застаецца самай вялікай», — дадаў прафесар.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930