Знайсці
04.05.2020 / 08:001РусŁacБел

Першыя паслабленні каранціну ў Італіі: 4,5 мільёна чалавек вяртаюцца да працы

Першыя паслабленні каранціну, уведзенага ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, уступаюць у сілу ў Італіі, адной з найбольш пацярпелых ад наступстваў пашырэння каранавіруснай інфекцыі краін, піша tass.ru. Усяго тут выяўлена 210 тысяч выпадкаў, амаль 29 тысяч смяротных зыходаў пры сярэднім веку ахвяр 79 гадоў.

Паслабленні ў асноўным тычацца вытворчай і будаўнічай дзейнасці, прыпыненай 22 сакавіка. У штодзённым жыцці італьянцаў мала што зменіцца. Крамы застаюцца зачыненыя, як і рэстараны, бары, гандлёвыя цэнтры, спартыўныя залы, басейны, цырульні і касметычныя салоны. Людзі, чыя працоўная дзейнасць звязана з аказаннем персанальных паслуг, застаюцца дома, фактычна без заробку. Не адчыняюцца і навучальныя ўстановы, дзіцячыя сады. Школьнікі і выпускнікі рыхтуюцца здаваць іспыты анлайн.

Да працоўнай дзейнасці вяртаюцца 4,5 млн грамадзян, якія ў тым ліку пачнуць карыстацца грамадскім транспартам. Гэта стане сур'ёзнай праверкай на здольнасць суіснавання з вірусам. 3 мая сутачны прырост новых выпадкаў склаў крыху менш за 1,4 тысячы чалавек, гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў за час пандэміі.

Акрамя таго, за два месяцы ўдалося разгрузіць аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і знізіць ціск на сістэму аховы здароўя ў цэлым. На 80% было павялічана колькасць ложка-месцаў у медустановах. Вырашана і праблема з маскамі, у якіх больш няма недахопу, як у пачатку эпідэміі. 

Адно з галоўных паслабленняў — дазвол шпацыраваць у парках і садах, а таксама аддаляцца ад месца жыхарства больш чым на 200 м. Шпацыраваць і бегаць можна толькі ў вузкім сямейным коле.

Дазваляецца наведаць блізкіх сваякоў і пастаянных партнёраў у межах рэгіёну пражывання. У гарадах адкрываюць могілкі. У цэрквах аднаўляюцца адпяванні, але ўдзельнічаць у іх могуць не больш за 15 чалавек, якія абавязаны трымацца бяспечнай дыстанцыі (не менш за метр) і быць у масках.

Спартыўныя комплексы адчыняюць для прафесійных спартоўцаў, якія выступаюць на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню. Італьянскі футбольны чэмпіянат па-ранейшаму прыпынены.

Калі ўзровень заражэнняў будзе заставацца пад кантролем, 18 мая адкрыюцца крамы і музеі, 1 чэрвеня — рэстараны і цырульні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930