Знайсці
02.05.2020 / 21:035РусŁacБел

У Італіі сутачная колькасць смерцяў праз каранавірус ізноў вырасла

Колькасць памерлых ад выкліканага новым каранавірусам захворвання ў Італіі за апошнія суткі зноў наблізілася да 500 — ахвярамі інфекцыі сталі 474 чалавекі. Такія звесткі распаўсюдзіў у суботу дэпартамент грамадзянскай абароны, піша ТАСС.

1 мая паведамлялася аб 269 памерлых ад інфекцыі. Такім чынам агульная колькасць ахвяр дасягнула 28 710 чалавек.

Пры гэтым, паводле звестак дэпартамента, колькасць выздаравелых склала за апошнія суткі 1665 і дасягнула амаль 80 тыс. (79 914 чалавек). Колькасць пацыентаў у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі зменшылася да 1,5 тыс.

Колькасць інфіцыраваных каранавірусам з пачатку пандэміі ў Італіі дасягнула 209 328 пры сутачным прыросце ў 1900 новых выпадкаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930