Знайсці
02.05.2020 / 12:38РусŁacБел

У Іспаніі ад каранавіруса памерлі 25 тысяч чалавек

Прынамсі 25 100 чалавек памерлі ў Іспаніі з-за каранавіруса з пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у суботу паведамленні Міністэрства аховы здароўя каралеўства.

За суткі колькасць смяротных вынікаў павялічылася на 276. Антырэкорд па смяротнасці быў зафіксаваны ў краіне 1 красавіка: тады ахвярамі пандэміі за дзень сталі 950 пацыентаў.

Сумны рэкорд па смяротных выніках належыць ЗША — 65,7 тысяч чалавек (прычым у штаце і горадзе Нью-Ёрк — 24 тысячы). У Італіі памерлі 28,2 тысячы, Вялікабрытаніі — 27,5 тысяч, Францыі — 24,6, Бельгіі — 7,7 тысяч, Нямеччыне — 6,7 тысяч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера