Знайсці
02.05.2020 / 07:364РусŁacБел

Апублікаваныя звесткі па каранавірусе ў свеце на раніцу 2 мая

Колькасць людзей у свеце, што заразіліся каранавірусам, дасягнула 3 млн 400 тысяч чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі Worldometers.com.

Усяго з пачатку пандэміі памерлі 239 603, вылечыўся — 1 081 639.

Учора, 1 мая, было зафіксавана 94 552 новых выпадкаў (30 красавіка — 86 031, 29 красавіка — 81 678), памерлі 1 мая — 5624 чалавекі (30 красавіка — 5801, 29 красавіка — 6593).

Антылідарам па колькасці выпадкаў заражэння застаюцца ЗША (амаль 1,131 мільёна), Іспанія (242 тысячы), Італія (207 тысяч).

У ЗША ўчора было зафіксавана 36 тысяч новых выпадкаў, у Расіі — 7933, у Брытаніі — 6201, у Бразіліі — 6729, у Беларусі — 890 выпадкаў (гэта 17-ы паказчык сярод краін учора).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930