Знайсці
23.04.2020 / 22:41 70

Журналістка «Белсата» Вольга Чайчыц і аператар Андрусь Козел папрасілі палітычны прытулак у ЗША

Журналістка «Белсата» Вольга Чайчыц і аператар Андрусь Козел падалі дакументы на палітычны прытулак у ЗША.

Сям’я разам з двума дзецьмі з’ехала за акіян чатыры месяцы таму.

Прычынай гэтаму Вольга называе палітычны ціск на яе і родных. Журналістаў шмат разоў штрафавалі за працу на «Белсаце» (незаконную вытворчасць і распаўсюд прадукцыі СМІ), праўда, на суткі не саджалі.

Фота з фэйсбука.

«У мяне і ў мужа навалілася куча штрафаў, і мы проста не паспявалі іх аплачваць, не было за што! Прыязджалі судовыя выканаўцы апісваць нашу маёмасць», — дзеліцца Вольга.

На тэлеканале Белсат яна прапрацавала 9 гадоў, яе муж — 3.

«Я любіла Беларусь, сваю працу, але ціск стаў невыносны, яго стала вельмі шмат і мы не вытрымалі», — наракае журналістка.

Калі будзе вынесена рашэнне наконт палітычнага прытулку, не вядома. Праз каранавірус збор адбіткаў пальцаў і інтэрв’ю, звычайныя для гэтай працэдуры, не праводзяцца і перанесены на няпэўны час.

У Фларыдзе сям’я жыве ў арэндным доме. Рэчы для яго яны набывалі ў амерыканскім сэканд-хэндзе, штосьці дасталася бясплатна ад суседзяў, якія пераязджалі і пакідалі непатрэбныя цацкі і мэблю.

«Фларыда — гэта часова. Сонца, мора. Будзем яшчэ думаць, дзе жыць. Пакуль у нас няма прывязкі ні да якога штату», — дзеліцца сям'я.

Вольга і дзеці на пляжы Фларыды. Фота з фэйсбука.

«Ніколі ў жыцці не думала, што апынуся ў ЗША, — кажа Вольга. — Чым буду займацца, не ведаю. Пакуль у мяне няма дазволу на працу, ён будзе праз паўгода. Гэта час адпачыць ад стрэсу, які я ад уладаў перанесла, і пастарацца разабрацца, чым тут займацца».

У эміграцыі журналістка завяла ютуб-канал пра пераезд у ЗША, прычым стала весці яго на рускай мове.

«Спадзяюся, будзе магчымасць вывесці яго на манетызацыю», — тлумачыць выбар мовы Вольга.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31