Знайсці
22.04.2020 / 16:07 32

«Шведскі шлях» дыскрэдытуе сябе. У разы больш памерлых, чым у суседніх краінах

Ніхто не можа прадказаць канцавы пункт пандэміі. Не відавочна, які падыход барацьбы з ёй найлепшы. Многія высновы робяцца на хаду, краіны ўдакладняюць свае стратэгіі.

Усё больш незадаволеных галасоў гучаць у Швецыі, якая адзінай сярод краін Еўрасаюза выбрала шлях мінімальных каранцінных мер. Так, у краіне былі закрытыя ўніверсітэты, але працягваюць працаваць школы. Не закрылі ўлады Стакгольма і месцы грамадскага харчавання, спарткомплексы.

Па стане на 22 красавіка, то-бок за першы з невялікім месяц пандэміі, — у Скандынавію, як і ў Беларусь, яна прыйшла пазней за вялікія краіны Заходняй Еўропы, — у Швецыі памерла, як мінімум, 1937 чалавек.

Гэта 192 смяротныя выпадкі на мільён насельніцтва, або ў 3 разы больш, чым у суседняй Даніі, у 6 разоў больш, чым у суседняй Нарвегіі і ў 7 разоў больш, чым у суседняй Фінляндыі, якая прыняла найбольш рашучыя абмежавальныя меры, у тым ліку перакрыла негрузавы рух з Хельсінкі і ў Хельсінкі, дзе назіралася найбольшая лічба заражэнняў на пачатковым этапе.

Усе гэтыя краіны з аднолькавым кліматам, больш-менш высокім патэнцыялам сістэм аховы здароўя і з высакаразвітай эканомікай. Пандэмія дайшла да іх адначасова. Як і ў выпадку Беларусі, вірус першымі прывезлі турысты, якія вярнуліся з альпійскіх курортаў, людзі, што вярталіся з камандзіровак у Італію, Іспанію, Нямеччыну, і замежныя студэнты.

Данія стала першай скандынаўскай краінай, якая распрацавала план змяншэння абмежаванняў — пасля таго як заражэнні выразна пайшлі на спад. 

Шведскія эпідэміёлагі мяркуюць, што такі балючы падыход на першым этапе прывядзе да выпрацоўкі «групавога імунітэту» і што колькасць смяротных выпадкаў у іншых краінах у выніку будзе сувымернай — толькі расцягнутай у часе. У іншых краінах лічаць, што абмежавальныя меры дазволяць ім выйграць час, пакуль не з'явяцца вакцына і лекі.

За апошні дзень у Швецыі памерлі 172 хворыя на каранавірус.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31