Знайсці
22.04.2020 / 16:01 13

У Докшыцах памерла 45-гадовая медсястра, маці траіх дзяцей: пахаваюць у закрытай труне

21 красавіка ў Докшыцкай бальніцы памерла 45-гадовая медсястра Аксана Радкевіч, маці трох дзяцей.

Яна працавала ў дзіцячым аддзяленні ў працэдурным кабінеце.

Па словах знаёмых сям’і, прычына смерці — пнеўманія.

«Яна доўга знаходзілася на апараце ШВЛ. Да гэтага некалькі дзён лячылася дома. Учора ўвечары памерла. Ведаю, што пахаванне будзе ў закрытай труне», — распавяла «Нашай Ніве» сяброўка Аксаны.

«Аксана жыла адна, дзеці ў іншым горадзе. Яны прыехалі ўжо пасля таго, як яе паклалі ў рэанімацыю, і самі праводзілі дэзынфекцыю кватэры.

Пахаваюць Аксану ў закрытай труне, нават у кватэру не будуць уносіць: забаранілі. Толькі каля пад'езда пару хвілін [дазволілі] развітацца і пасля развітацца на могілках», — расказваюць людзі.

Чытайце таксама: «І хто сядзеў каля яе, зляглі з пнеўманіямі». Докшыцы спрабуюць зразумець, як занёсся вірус

«Наша Ніва» звязалася з былым мужам жанчыны Міхаілам. Пра каранавірус ён не ведае.

«Нам сказалі проста — памерла ад пнеўманіі. Ці рабілі той аналіз, я не ў курсе. Але хаваць будуць у закрытай труне, гэта праўда», — паведаміў Міхаіл.

Усяго нам вядомы імёны і прозвішчы мінімум 13 памерлых ад «пнеўманій» у Докшыцкім раёне, але гэтыя звесткі могуць быць няпоўныя. Афіцыйная статыстыка не публікавалася.

Чытайце таксама: У Докшыцах ад каранавіруса памерлі дзве работніцы хлебазавода

Улад Швядовіч, Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31