Знайсці
20.04.2020 / 10:303РусŁacБел

Службовы дакумент пра каранавірус у Бешанковічах: захварэла 28 чалавек, памерла — 4

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан

Бешанковічы — раён у Віцебскай вобласці, у якім вялікая колькасць хворых на пнеўманію і каранавірус. Больш толькі ў Докшыцах.

У распараджэнні «Нашай Нівы» апынулася афіцыйная падрабязная статыстычная інфармацыя па Бешанковічах па стане на пятніцу, 17 красавіка. Яна дае ўяўленне пра сітуацыю.

Каранавірус быў пацверджаны ў 28 жыхароў раёна. Аднак з іх ужо памерлі чацвёра — гэта 14,3% смяротнасці.

Не менш важная і колькасць пнеўманій.

Дык вось, у бальніцы Бешанковічаў па стане на пятніцу ляжалі 50 пацыентаў з пнеўманіямі. У шасці чалавек з іх яшчэ і пацверджаны каранавірус.

У раёне ёсць 4 апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, а таксама 8 пунктаў падводу кіслароду. Апараты вентыляцыі лёгкіх па стане на пятніцу не выкарыстоўваліся.

Чытайце. «Пахаваюць у закрытай труне». У Бешанковічах за тры дні згарэла дэзынфектарка санстанцыі

Насельніцтва Бешанковіцкага раёна складае каля 15 тысяч чалавек.

Людзі ва ўсёй Віцебскай вобласці наракаюць, што чакаць вынікаў тэстаў даводзіцца вельмі доўга. «Чакаць трэба недзе тыдзень: тэсты возяць правяраць у Магілёў», — сказаў нам медработнік з Бешанковічаў.

На думку жыхароў Бешанковіцкага раёна, пачалося ўсё тут, магчыма, з дома адпачынку «Крупеніна», які месціцца ў сасновым бары на беразе аднаго з азёр. Са слоў жыхароў, у гэтым спа-комплексе на 80 месцаў размяшчалі «першыя кантакты» заражаных каранавірусам. Пасля санапрацоўку спа-комплексу праводзілі супрацоўніцы раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Пазней 57-гадовая дэзынфектарка санстанцыі памерла ад пнеўманіі. 

Пазней стала вядома пра смерць ад пнеўманіі яшчэ адной 87-гадовай жанчыны ў райцэнтры. У бальніцы яна праляжала пяць дзён, тэст на каранавірус у яе не бралі. Сваякам сказалі: «Таму што няма тэстаў». 57-гадовая дачка памерлай таксама ляжыць у бальніцы з запаленнем лёгкіх, як і яе 56-гадовы муж — ён у цяжкім стане, на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

У Бешанковічах таксама заразіліся некаторыя медработнікі, расказалі нам. Сярод іх і дактары.

Інфармацыі пра агульную колькасць хворых на пнеўманіі і каранавірус па Бешанковічах няма. Жыхары перадаюць вядомае ім з вуснаў у вусны. У дамапогу дактарам Бешанковіцкай бальніцы адкрыты дабрачынны пазабюджэтны рахунак: BY44AKBB36323110030582200000 УНП 300194206 БІК AKBBBY21215 у філіі №215 ААТ «ААБ Беларусбанк».

Бальніца просіць таксама тэрмінова купіць ёй тры ўвільгатняльнікі кіслароду для людзей з лёгачнай недастатковасцю. Яе зварот рэпоснуў акаўнт райвыканкама УКантакце. На гэта трэба 960 рублёў.

Дапамогу медыкам Віцебшчыны збірае таксама грамадская ініцыятыва «Каранавірус Віцебск. Дапамога медыкам».

Каранавірус падступны тым, што дае ўскладненні на лёгкія. Ён выклікае цяжкія і часам вельмі хуткацечныя пнеўманіі.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930