Знайсці
16.04.2020 / 19:482РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў указ па іпатэчным крэдытаванні жылля

Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка падпісаў указ нумар 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні». Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення дзяржаўнай жыллёвай палітыкі і стварэння дадатковых умоў па забеспячэнні правоў грамадзян, якія атрымалі крэдыт на жыллё, паведамляе БелТА.

Фота Надзеі Бужан.

Указам устанаўліваецца, што прадметам іпатэкі можа выступаць толькі жыллё, зарэгістраванае ва ўстаноўленым парадку, у тым ліку і набытае на другасным рынку жылой нерухомай маёмасці. Пры гэтым іпатэка будзе распаўсюджвацца таксама на зямельны ўчастак, на якім размешчана набываемае жыллё.

Згодна з дакументам, банк зможа накіраваць спагнанне на прадмет іпатэкі толькі пры адначасовым парушэнні дзвюх умоў крэдытнага дагавора: калі завінавачанасць па асноўнай суме доўгу перасягае 10 працэнтаў ад сумы дадзенага крэдыту, а таксама пратэрмінаваная завінавачанасць па асноўнай суме доўгу і працэнтах за карыстанне крэдытам складае больш за 90 дзён (у выпадку смерці крэдытаатрымальніка - больш за 9 месяцаў).

Грамадзяне, якія праходзяць тэрміновую ваенную (або альтэрнатыўную) службу, змогуць скарыстацца адтэрміноўкай пагашэння завінавачанасці па іпатэчным жыллёвым крэдыце і працэнтах за карыстанне ім на перыяд службы.

Банкам даецца першачарговае права на задавальненне нявыкананых абавязацельстваў па жыллёвым крэдыце за кошт прадмета іпатэкі. Патрабаванні іншых крэдытораў, забяспечаныя залогам гэтага жылля, будуць задавольвацца пасля поўнага пагашэння даўгоў банка. Гэтыя меры нацэлены на тое, каб стымуляваць банкі да выкарыстання іпатэкі як асноўнага спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па жыллёвых крэдытах.

Акрамя таго, з прыняццем указа спрошчана рэгістрацыя залогу: банк самастойна накіроўвае неабходную інфармацыю ў тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера