Знайсці
25.03.2020 / 16:524РусŁacБел

«Сярожа, ты куды?» Жонка рэдактара Ej.by Сяргея Сацука расказала, як ДФР затрымаў яе мужа

Удзень 25 сакавіка быў затрыманы галоўны рэдактар партала «Ежедневнік» Сяргей Сацук.

Сяргей Сацук, фота «Еўрарадыё»

Затрыманне праходзіла на вачах яго жонкі Жанны.

«Мы паехалі ў будаўнічую краму пад Мінскам, у Сціклева. Там не паспелі зайсці ў краму, як падышлі двое. Я падумала спачатку, што гэта нейкія яго знаёмыя, але раптам Сяргея павялі кудысьці ўбок, — распавяла жонка журналіста «Нашай Ніве». — Я кажу: «Сярожа, ты куды?» Ён адказвае: «Мяне затрымліваюць».

Мужчыны, якія яго затрымалі, паказвалі «корачкі» Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Я спытала ў іх, за што Сяргея забіраюць, яны адказалі: вам пасля паведамяць».

Па словах жонкі, апошнім часам журналіст не займаўся нейкімі гучнымі тэмамі. Што магло быць прычынай затрымання, яна не ведае.

Па апошніх даных, Сацук знаходзіцца ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў на вуліцы Кальварыйскай у Мінску.

Чытайце. БТ паказала ВІДЭА са схаванай камеры, як рэдактар Ej.by Сяргей Сацук атрымаў канверт ад бізнэсмена

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера