Знайсці
14.03.2020 / 12:4016РусŁacБел

Чаму ў Італіі працэнт смяротнасці такі высокі?

У Кітаі памерла прыкладна 4% усіх заражаных каранавірусам. У Паўднёвай Карэі — каля 1%. Чаму ж у Італіі на сёння на 17660 чалавек заражаных памерла аж 1266 чалавек, або 7%?

Гэтая лічба, хутчэй за ўсё, сведчыць, што ў Італіі вялізная колькасць няўлічаных выпадкаў заражэння. Сыходзячы з лічбы смерцяў, рэальная колькасць выпадкаў на Апенінскім паўвостраве можа складаць 60-80 тысяч. Такое падазрэнне пацвярджаецца і тым, што ў краінах, дзе праводзіцца масавае тэсціраванне, сярод людзей, якія вярнуліся з Італіі, вызначылі вялікую колькасць заражаных.

Рэч у тым, што і Кітай, і Паўднёвая Карэя пайшлі шляхам масавага выяўлення носьбітаў, колькасць тэстаў на душу насельніцтва там гіганцкая.

У Карэі людзей, якія маглі заразіцца, выяўлялі з дапамогай прагляду запісаў камер відэаназірання, расшыфроўкі звестак перамяшчэння сім-карт і г. д. І тым самым змаглі ізаляваць, адсячы патэнцыйных носьбітаў.

Вышэйшая смяротнасць у Кітаі тлумачыцца тым, што на першым этапе там хваробу спрабавалі хаваць, а таксама горшым станам медыцыны ў Кітаі проці Карэі.

Вядома, нельга выключаць, што вірус муціраваў і яго італьянская адмена больш небяспечная за кітайскую, але гэта малаімаверна.

Італьянская медыцына някепская нават па еўрапейскім узроўні. І забяспечанасць апаратурай рэанімацыі, штучнага дыхання там таксама высокая. Аднак у сітуацыі, калі адбыўся рэзкі распаўсюд віруса пацыентам, які ў сярэдзіне лютага ўхіліўся ад шпіталізацыі, сітуацыя вырвалася з-пад кантролю. Дарэчы, той самы пацыент 1 у маленькім італьянскім горадзе Лодзі заўчора вярнуўся ў прытомнасць, першым яго пытаннем было «Дзе я?». Ён застаецца ў рэанімацыі.

Дактары застаюцца пры сваім прагнозе. У развітай краіне пры паспяховым стрымліванні эпідэміі Covid-19 смяротнасць можа складаць каля 1% ад заражаных. Пры горшым сцэнары (больш заражэнняў адразу) смяротнасць можа складаць каля 2%. Але, як паказвае прыклад Кітая, Ірана, Італіі, пры нерацыянальным падыходзе грамадства можа заплаціць страшны кошт.

Андрэй Дынько; фота Ройтэрз

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930