Знайсці
12.03.2020 / 12:547РусŁacБел

Загадчыца аддзялення хуткай дапамогі бальніцы Уханя пакаялася: Не трэба было мне маўчаць

Джын вырваўся з бутэлькі. Магчыма, таму, што ўлады Кітая некалькі тыдняў хавалі інфармацыю пра небяспечны вірус.

Ай Фэн, дырэктарка аддзялення хуткай дапамогі Цэнтральнай бальніцы горада Ухань у інтэрв'ю кітайскаму часопісу Renwu апісала, як 30 снежня яна праз мэсэнджар WeChat падзялілася з калегамі інфармацыяй пра пацыента, у якога выявілі сімптомы, падобныя да SARS — атыповай пнеўманіі, ад якой у 2003 годзе загінула 800 чалавек з 8000 заражаных.

Пост Ай Фэн разляцеўся па медычным асяродку, яго прачытаў і доктар-афтальмолаг Лі Вэньлянь, які таксама распаўсюджваў інфармацыю пра яўныя сімптомы атыповай пнеўманіі ў шэрагу пацыентаў. Яму дадуць вымову за «распаўсюд чутак» і «падрыў стабільнасці».

Ай Фэн расказала, што таксама атрымала вымову за «распаўсюд чутак».

У сваім інтэрв'ю яна апісвае найцяжэйшыя моманты апошніх двух месяцаў: як стары атрымліваў пасведчанне пра смерць свайго 32-гадовага сына, як чатыры з яе калег памерлі ад віруса — у тым ліку і доктар Лі, які стаў сімвалічнай постаццю. «Калі б я ведала, што ўсё так будзе, я б не зважала на выгавар. Я б усім, усім расказвала б», — прызналася Ай Фэн.

Кітайская цэнзура ўжо выцерла інтэрв'ю з часопіса Renwu і з сацсетак. Але інтэрнаўты паспелі нарабіць скрыншотаў матэрыялу.

СГ; фота Франс прэс

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930