Знайсці
25.02.2020 / 13:1312РусŁacБел

У Мінску 36-гадовая жанчына выскачыла з 8-га паверха. Ратавальнікі ледзь паспелі разаслаць «куб жыцця» ВІДЭА

Здарэнне адбылося 25 лютага. У 11.13 на нумар «101» ад відавочцаў паступіла паведамленне: у доме па вуліцы Нёманскай у акне восьмага паверха стаіць жанчына. На месца выехалі работнікі МНС, МУС і брыгада хуткай дапамогі, паведамляе 112.by.

Першыя падраздзяленні выратавальнікаў прыбылі на месца праз шэсць хвілін.

Калі работнікі МНС сталі падымаць аўтакаленчаты пад'ёмнік, каб паразмаўляць з жанчынай, яна вярнулася ў кватэру і зачыніла акно. У гэты час унізе ратавальнікі разгортвалі спецыяльную пнеўматычную падушку — «куб жыцця». Асноўным прызначэннем дадзенай канструкцыі з'яўляецца эвакуацыя людзей з верхніх паверхаў будынкаў.

Да таго моманту, як работнікі МНС разгарнулі «куб жыцця», 36-гадовая жанчына зноў адчыніла акно і скокнула ўніз.

112.by

Чытайце таксама: «Такое адбываецца штогод, выкідвала і стол, і крэслы» — што кажуць пра жанчыну, якая кінулася з акна на Каменнай Горцы

Брыгада медыкаў сумесна з ратавальнікамі агледзела жанчыну. Яна шпіталізавана з папярэднім дыягназам чэрапна-мазгавая траўма. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930