Знайсці
25.02.2020 / 12:261РусŁacБел

Памерла 46-гадовая жанчына, якая вярталася ў Гомель з Хургады

Жанчына вярталася 23 лютага з Егіпта рэйсам «Хургада—Гомель», паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

З 12 па 22 лютага ўключна жанчына разам з сынам і знаёмымі знаходзілася на адпачынку ў Егіпце.

Ноччу 23 лютага беларусы высяліліся з гатэля, прыбылі ў аэрапорт і падняліся на борт самалёта.

Праз некаторы час пасля ўзлёту ў жыхаркі Магілёва рэзка пагоршылася самаадчуванне. Пасажыры з медыцынскай адукацыяй цягам дарогі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы. Па прыбыцці самалёта ў гомельскі аэрапорт пасажырку неадкладна шпіталізавалі. Аднак у бальніцы вечарам 23 лютага яна памерла.

Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай ад экспертаў ДКСЭ, прычынай смерці жанчыны магло стаць ускладненае захворванне.

Прызначаны экспертызы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера