Знайсці
25.02.2020 / 10:451РусŁacБел

У Маладзечне інтэрнацыянальны дуэт распыліў газ у краме і скраў усю выручку

Здарэнне адбылося позна ўвечары: невядомыя праніклі ў краму адзення і абутку на вуліцы Прытыцкага ў цэнтры горада. Яны напалі на работніка крамы, распылілі газ і скралі з сейфа ўсю выручку, паведамляе абласная міліцыя.

Следча-аператыўная група, што прыбыла на месца здарэння, высветліла, што двое зламыснікаў праніклі ў краму праз незамкнёныя службовыя дзверы з тарца, пырснулі ў твар газам 21-гадоваму работніку і, скарыстаўшыся момантам, выкралі з сейфа 3 250 рублёў, пасля чаго збеглі.

Пры гэтым, імаверна, каб навесці аператыўнікаў на няправільны след, сказалі работніку перадаць дырэктару «прывітанне ад таджыкаў».

На вышук злачынцаў былі арыентаваны ўсе супрацоўнікі і нарады міліцыі. Затрымаць іх па гарачых слядах не ўдалося, але іх ідэнтыфікавалі. 

Адзін з іх — беспрацоўны жыхар Маладзечна, 26-гадовы грамадзянін Узбекістана. Як высветлілася, мужчына быў выдатна знаёмы з дырэктарам крамы і не раз бываў у яго, добра арыентаваўся ў памяшканні, ведаў, дзе размешчаны сейф і ключы ад яго, а таксама колькі там грошай.

Таму спланаваць злачынства для яго аказалася справай нескладанай, у памочнікі ён абраў сабе 21-гадовага беспрацоўнага жыхара раёна. У абодвух фігурантаў гэта першы крымінальны выпадак у біяграфіі.

У хуткім часе аператыўнікі затрымалі абодвух падазраваных. Фігуранты не сталі адмаўляцца і прызналіся ў зробленым. Ідэальны, з іх пункту гледжання, план яны выношвалі некалькі дзён, пільна сочачы за работнікамі крамы па вечарах. На злачынства, па словах падазраваных, іх падштурхнуў недахоп грошай. Праўда, яны разлічвалі на дзясяткі тысяч рублёў, у сейфе было крыху больш за 3000 рублёў.

Як распавялі самі саўдзельнікі, здабычу яны падзялілі і накіраваліся «баляваць» у сталіцу. Частка выкрадзеных грошай была канфіскавана ў грамадзяніна Узбекістана, астатнія яны ўжо паспелі патраціць.

Асноўны фігурант арыштаваны, у дачыненні да яго саўдзельніка абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930