Знайсці
24.02.2020 / 14:022РусŁacБел

У Полацку муж пасварыўся з жонкай і вырашыў спаліць яе цырульню, але жанчына дала годны адпор

У Полацку муж і жонка вырашылі развесціся, прычым ініцыятарам працэсу быў 39-гадовы мужчына. Яму спатрэбіліся неабходныя дакументы, якія ён стаў патрабаваць у жонкі. Для гэтага палачанін прыйшоў у цырульню, дзе працавала жанчына, і зладзіў скандал, паведамляе абласная міліцыя.

Потым пайшоў дадому, па дарозе выпіў і вырашыў вярнуцца да размовы з жонкай яшчэ раз. А для саліднасці аргументаў захапіў з сабой каністру з бензінам.

Зайшоўшы ў памяшканне, выгнаў з яго наведвальніц, затым стаў ламаць мэблю і стэлажы, а таксама абліваць усё бензінам. На шум выбегла дырэктарка цырульні і ўжо ўдзвюх з жонкай хулігана сталі выштурхоўваць яго прэч. Пры гэтым моцна трымалі палачаніна за рукі і не даючы магчымасць дастаць з кішэні запальнічку.

Праз некаторы час мужчына вырашыў сысці, а жанчыны звярнуліся ў міліцыю. Затрымалі мужчыну праз некалькі гадзін супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Аказалася, што ўвесь гэты час ён блукаў па горадзе. У яго выявілі 1 праміле алкаголю. Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930