Знайсці
23.02.2020 / 10:164РусŁacБел

«Вы ўвасабляеце моц і сілу нашай суверэннай дзяржавы»: Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне салдатам, сяржантам, прапаршчыкам, афіцэрам і ўсім суграмадзянам з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Прытрымліваючыся прынцыпаў адданасці Радзіме, вернасці прысязе і гатоўнасці абараняць інтарэсы краіны і народа, вы ўвасабляеце моц і сілу нашай суверэннай дзяржавы, — гаворыцца ў віншаванні. — У 75-годдзе Вялікай Перамогі мы ўшаноўваем памяць афіцэраў і салдат, якія аддалі жыццё ў імя будучага свайго народа. Схіляем галаву перад тымі, хто загінуў у баі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Захапляемся доблесцю і адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі».

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў, імкненне ваеннаслужачых дзеючай арміі прадоўжыць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў з'яўляюцца дастойным арыенцірам і прыкладам сапраўднага патрыятызму для беларускай моладзі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і мірнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930