Знайсці
20.02.2020 / 12:511РусŁacБел

Распрацоўшчыкі беларускіх настолак да дня роднай мовы дораць некалькі соцень асобнікаў гульні «Мова. Буслік. Горад»

Блізіцца важная для беларусаў дата — Міжнародны дзень роднай мовы. І ў гонар свята творчая кампанія «А-чатыры», якая распрацоўвае настольныя гульні, дорыць падарункі!

Усіх, хто прагне размаўляць па-беларуску і вучыць родную мову, аўтары гульні віншуюць са святам і дораць асобнік настольнай гульні «Мова. Буслік. Горад».

Каб атрымаць свой падарунак, проста запоўніце гугл-форму, і з вамі звяжуцца, каб удакладніць, як перадаць падарунак.

«Мова. Буслік» — гэта серыя ўнікальных настольных гульняў, якія дапамогуць палюбіць беларускую мову з дзяцінства. Гульня пазнаёміць не толькі з літарамі, але і з цікавымі беларускімі словамі, а розныя варыянты правілаў зробяць яе даступнай для дзяцей рознага ўзросту — ад 3 да 7 гадоў. Настольная гульня «Мова. Буслік» цудоўна падыдзе для гульні дзяцей з бацькамі, а таксама стане добрым матыватарам для моладзі размаўляць па-беларуску.

Чытайце таксама:

Выходзіць новая версія бестселера сярод беларускіх настолак — «Паўстанцы». Гутарка са стваральнікамі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера