Знайсці
13.01.2020 / 13:556РусŁacБел

Беларусь і Расія не дамовіліся пра тарыф на транзіт нафты

transoil.by

Беларусь і Расія не дамовіліся наконт тарыфаў на транзіт расійскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі, піша Tut.by са спасылкай на Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.

Гэтае ведамства ў Беларусі і Федэральная антыманапольная служба (ФАС) Расіі займаюцца тарыфным рэгуляваннем. Іх сённяшнія перамовы не ўвянчаліся поспехам.

Згодна з методыкай, пытанне аб памеры тарыфаў на транзіт расійскай нафты і нафтапрадуктаў павінна быць вырашана органамі ў галіне тарыфнага рэгулявання дзвюх краін не пазней за 15 студзеня.

Калі зрабіць гэтага не атрымаецца, рашэнне павінна быць прынята да 1 лютага.

Раней Беларусь прапаноўвала павялічыць тарыф на прапампоўку расійскай нафты ў 2020 годзе на 16,6%.

Калі ФАС і МАРГ не дасягнуць дамоўленасці, «згаданыя тарыфы індэксуюцца ў памеры сярэднегадавога індэкса спажывецкіх цэн на 2020 год (3,8%), усталяванага параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця РФ, павялічанага не больш чым на 3 працэнтныя пункты, а менавіта на 6,8%».

Расійская «Транснафта», па словах яе прадстаўніка Ігара Дзёміна, ужо дала адказ, што з атрыманай ад беларускіх калег прапановай па павышэнні тарыфу не згодна.

У верасні Беларусь павысіла тарыф на 3,7%. Аднак галоўны інжынер «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга заявіў, што павышэнне тарыфу на прапампоўку нафты па «Дружбе» на 21% дазволіла б да канца 2019 года пакрыць усе выдаткі Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам з забруджанай нафтай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера