Знайсці
13.12.2019 / 17:05

Гістарычны дзень: 14 снежня стартуюць продажы першага беларускага перакладу «Гары Потэра»

Заўтра, 14 снежня аб 11-й, у Доме кнігі «Светач» (Мінск, Пераможцаў, 11) — старт продажаў беларускага перакладу сусветнага бестселера «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. К. Роўлінг. 

Павялічыць

Выдаўцы падрыхтавалі цэлую праграму з нагоды гэтага гістарычнага дня: будзе і тэматычная фотазона з сапраўдным гаворачым капелюшом, і віктарыны, і конкурсы, двубоі і бітвы на прызы і зніжкі.

А 12-й гадзіне пачнецца сустрэча з перакладчыцай Аленай Пятровіч, на якой вы даведаецеся, чаму ў беларускім выданні няма Даўгапупса, якое імя атрымаў Нэвіл і якіх памылак замежных перакладчыкаў гісторыі пра Гары Потэра ўдалося пазбегнуць.

Пасля сустрэчы працягнецца забаўляльная праграма з віктарынай на веданне першай часткі, чароўным кракадзілам, настольнай гульнёй «Плюй-камяні» з сусвету Гары Потэра, чароўнымі шахматамі і інш.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30