Знайсці
05.12.2019 / 13:389РусŁacБел

21-гадовая дзяўчына атрымала на картку ў 10 разоў болей грошай. І тут пачалося!

21-гадовая жыхарка Наваполацка, папаўняючы сваю аплатную картку ў аддзяленні «Белпошты», паклала на яе 320 рублёў. Але падчас правядзення плацяжу паштарка выпадкова націснула на клавіятуры камп'ютара лішні нуль, і ў выніку на рахунак дзяўчыны ўпала сума ў 3200 рублёў, паведамляе абласная міліцыя.

Увечары навапалачанка выявіла, што стала ўладальніцай вялікай сумы. І яна стала дзейнічаць: хутка перавяла грошы на сваю зарплатную картку, а таксама картку свайго маладога чалавека.

Супрацоўнікі пошты, выявіўшы нястачу, спачатку паспрабавалі вярнуць грошы праз банк, а пасля няўдачы там звярнуліся па дапамогу ў міліцыю. Праваахоўнікі высветлілі, хто стаў уладальнікам сродкаў.

Спачатку дзяўчына казала, што папоўніла свой рахунак 3200 рублямі. Пасля пад цяжарам доказаў прызналася, што грошы дасталіся ёй з-за чужой памылкі. У дачыненні да яе заведзена крымінальная справа па частцы 1 артыкула 209 КК (махлярства).

УУС Віцебскага аблвыканкама папярэджвае: калі вам памылкова былі залічаны сродкі, якія вам не належаць, то паведаміце пра гэта ў банк. А калі вы патраціце чужыя грошы, то ў дачыненні да вас можа быць распачата крымінальная справа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930