Знайсці
05.12.2019 / 12:5538РусŁacБел

Мядзведзеў — Беларусі: Не трэба баяцца скарачэння суверэнітэту

kremlin.ru

Інтэграцыю Расіі і Беларусі трэба захаваць і знайсці «развязкі» па ўсіх праблемных пытаннях, заявіў сёння прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю тэлеканалам, піша ТАСС.

«Нам трэба зрабіць усё, каб інтэграцыя захавалася. Ёсць складаныя тэмы, звязаныя з энерганосьбітамі, з цэнамі, кожная краіна хоча дамагчыся пэўных ільгот і пераваг для сябе, але я ўпэўнены, што развязкі тут можна знайсці і на ўзроўні ўрада, і на прэзідэнцкім узроўні, калі гэта спатрэбіцца», — сказаў ён.

Мядзведзеў нагадаў, што любая інтэграцыя — гэта частковае памяншэнне суверэнітэту, але гэтага не трэба баяцца. «Любая інтэграцыя, нагадаю простую юрыдычную ісціну, — гэта частковае памяншэнне суверэнітэту. Мы таксама свой суверэнітэт часткова зменшылі, калі аб'ядналіся ў Еўразійскі саюз», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Расійскі прэм'ер таксама адзначыў, што ўзровень інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй вельмі высокі, нягледзячы на эмацыйны фон. 

Нагадаем, што заўтра ў Сочы павінна адбыцца сустрэча Дзмітрыя Мядзведзева і Сяргея Румаса, а 7 снежня пройдзе сустрэча Алексадра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930