Знайсці
28.11.2019 / 16:471РусŁacБел

Італьянскі дэпутат зрабіў прапанову сваёй каханай падчас абмеркавання наступстваў землятрусу ВІДЭА

Падчас галасавання па дэкрэце аб землятрусе дэпутат Флавія дэ Мура папрасіў слова. І калі яму слова далі, сказаў: «Эліза, ты выйдзеш за мяне?» — піша сайт выдання IL TEMPO.

Шчаслівая нявеста, Эліза дэ Леа, у гэты час таксама знаходзілася на пасяджэнні.

Флавія, робячы прапанову, сказаў: «Вельмі часта мы грэбуем сапраўднымі каштоўнасцямі, людзьмі, якія нас любяць, якіх любім мы. Мне шкада, што я перарываю працу Палаты, але для мяне асаблівы дзень».

Пасля гэтых словаў дэпутат дастаў заручальны пярсцёнак. Пад апладысменты дэпутатаў Эліза адказала: «Так».

Аднак не ўсіх замілаваў жэст дэпутата. Старшыня Палаты Раберта Фіца адзначыў: «Я ўсё разумею, але ваша ўмяшальніцтва ў працу, дэпутат Дэ Мура, падаецца мне няправільным».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера