Знайсці
22.07.2019 / 12:2712РусŁacБел

Беларус-чэмпіён Арлоўскі выбачыўся перад сэксуальнымі меншасцямі за гамафобныя каментары

Былы чэмпіён UFC у цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі ў інтэрв'ю пасля перамогі над Бэнам Ротвелам прынёс прабачэнні прадстаўнікам сэксуальных меншасцяў за гамафобныя каментары. Піша sports.ru са спасылкай на mmajunkie.usatoday.com.

«Я прашу прабачэння перад усімі, каго абразіў дрэнным выбарам слоў. Я не меў намераў абразіць якую-небудзь групу людзей ці асобнага чалавека. Мне вельмі шкада, і я абяцаю не выкарыстоўваць падобныя словы ў будучыні», — паведаміў беларус.

Арлоўскі пасля бою, звяртаючыся да сваіх хейтараў, выкарыстаў абразлівае абазначэнне асоб нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі мужчынскага полу.

«У UFC ведаюць пра нядаўнія каментары Андрэя Арлоўскага. Мы не ўхваляем грэблівыя выказванні наконт расы, рэлігіі або сэксуальнай арыентацыі. Мы ўжо абмеркавалі гэтае пытанне наўпрост з Андрэем і яго камандай. Гэта прыярытэт для арганізацыі, і мы працягнем адсочваць падобныя сітуацыі ў будучыні», — гаворыцца ў заяве UFC.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера