Знайсці
19.05.2019 / 09:142РусŁacБел

Мільён фанатаў патрабуе перазняць восьмы сезон «Гульні тронаў»

Больш за мільён прыхільнікаў серыяла «Гульня тронаў» патрабуюць ад тэлеканала HBO перазняць восьмы сезон серыяла. Столькі подпісаў сабрала петыцыя на сайце Change.org, піша Лента.ру.

Петыцыя даступная на англійскай, іспанскай, французскай і рускай мовах. Мільён подпісаў сабралі за два дні.

Зварот з'явіўся 16 траўня. «Дэвід Бэніёф і Дэніэл Брэт Уайс даказалі, што з'яўляюцца вельмі некампетэнтнымі сцэнарыстамі, калі ў іх няма зыходнага матэрыялу (г. зн. кніг), да якога можна было б звярнуцца. Гэты серыял заслугоўвае фінальнага сезону, які будзе мець сэнс», — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Восьмы сезон «Гульні тронаў» стартаваў 14 красавіка. З тых часоў прыхільнікі неаднаразова выказвалі сваю незадаволенасць сюжэтам серый, а таксама кіналяпами, якія дапускалі стваральнікі серыяла.

Чытайце таксама: Больш за 10 мільёнаў амерыканцаў прагуляюць працу праз фінал Гульні тронаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера