Знайсці
18.04.2019 / 10:503РусŁacБел

У саборы святога Патрыка ў Нью-Ёрку затрымалі мужчыну з каністрамі бензіна і запальнічкамі

pxhere.com

Прабрацца ў сабор Святога Патрыка на Манхэтане 37-гадовы мужчына з двума каністрамі паспрабаваў напярэдадні ўвечары, паведамляе тэлекампанія CNN. Выліць бензін на падлогу яму перашкодзілі ахоўнікі, якія спачатку выправадзілі мужчыну на вуліцу, а затым выклікалі паліцыю. Пасля допыту ён быў арыштаваны.

Па словах прадстаўніка паліцэйскага дэпартамента Нью-Ёрка Джона Мілера, пры вобшуку ў мужчыны, які раней ужо трапляў у поле зроку праваахоўных органаў, акрамя каністраў былі выяўленыя бутэлька з запальнай сумессю і некалькі запальнічак.

Як адзначыў Мілер, матывы, якія заахвоцілі падазраванага адправіцца ў сабор, пакуль невядомыя. Пры гэтым ён падкрэсліў, што казаць пра магчымую спробу тэракту пакуль рана.

Але ў паліцыі Нью-Ёрка ўказваюць на той факт, што інцыдэнт адбыўся праз два дні пасля пажару ў саборы Нотр-Дам у Парыжы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930