Знайсці
15.04.2019 / 14:3918РусŁacБел

Б'ёрндален: Домрачава дакладна атрымае прапанову пайсці ў палітыку, але я не ўпэўнены, што яна яе прыме

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален падзяліўся меркаваннем аб магчымай палітычнай кар'еры Дар'і Домрачавай.

— Вы знаёмыя з Аляксандрам Лукашэнкам? Мне здаецца, што ён ваш фанат. Фанат жонкі дык дакладна!

— Так, мы бачыліся. Фанат жонкі дакладна. І проста ён вялікі фанат біятлона.

— Ваша жонка — нацыянальны гонар сваёй краіны. Можа, яна калі-небудзь стане прэзідэнтам Беларусі?

— Прэзідэнтам краіны? (Смяецца.)

— Так-так. Яна такая папулярная.

— Ведаючы яе, не думаю, што гэта калі-небудзь здарыцца. Яна дакладна атрымае прапанову пайсці ў палітыку, але я не ўпэўнены, што яна яе прыме, — сказаў Б'ёрндален ў эфіры YouTube-канала Commandos.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера