Знайсці
15.04.2022 / 13:18РусŁacБел

Гастрыт: як пазбегнуць сезоннага абвастрэння

Гастрыты найчасцей абвастраюцца ўвесну і ўвосень, калі не берагчыся.

Фота: depositphotos.com

Што такое гастрыт?

Гастрыт — гэта запаленне слізістай абалонкі страўніка. У выніку гастрыту парушаецца пераварванне і засваенне ежы. Сімптомы гэтага захворвання могуць быць вострымі, а могуць даваць пра сябе знаць толькі дыскамфортам (цяжар у страўніку, уздуцце, пабольвае пад левымі рэбрамі). Найбольш яркія сімптомы гастрыту:

  • боль пад лыжачкай
  • уздуцце жывата
  • млоснасць
  • адрыжка
  • зніжэнне апетыту
  • непрыемны смак у роце
  • ваніты
  • нерэгулярны стул.

Чаму гастрыты абвастраюцца ў міжсезонне?

Увесну і ўвосень мяняецца рэжым дня, характар ​​харчавання. Пачынаюць актывізавацца прастуды, абвастраюцца ўжо наяўныя хранічныя захворванні. Увосень, хочам мы таго ці не, але скарачэнне светлавога дня нас прыгнятае, бо практыка паказвае, што эмацыйная сфера вельмі цесна звязана са станам страўнікава-кішачнага тракта. А ўвесну арганізм адчувае дэфіцыт вітамінаў.

У чалавека, які жыве ў стане хранічнага стрэсу, шанцы зарабіць гастрыт значна вышэйшыя, чым у тых, хто ставіцца да любой праблемы па-філасофску. А ўсё таму, што падчас стрэсу ў кроў выкідваецца вялікая колькасць адрэналіну — гармону, які выклікае звужэнне сасудаў. У выніку горшае кровазабеспячэнне страўнікава-кішачнага тракта, парушаецца харчаванне клетак слізістай страўніка, частка з іх атрафуецца і гіне, утвараючы зоны запалення, гэта і ёсць гастрыт. Калі гэты стан не лячыць, з часам на слізістай з'яўляюцца дэфекты, эрозіі і язвы.

Любы гастраэнтэролаг ведае — увесну і ўвосень колькасць пацыентаў пад яго кабінетам рэзка павялічваецца. 

Што рабіць?

Выключыць са свайго рацыёну асноўныя раздражняльнікі слізістай страўніка: моцныя спіртныя напоі, каву і газіроўкі.

Не захапляцца вострымі прыправамі, салёным, марынадамі, занадта гарачай або халоднай ежай.

Адмовіцца ад чыпсаў, фаст-фуду, супоў з пакеціка.

Пазбягаць прадуктаў, багатых грубай клятчаткай (сырая капуста, яблыкі, морква).

Кінуць паліць, а тым больш не паліць нашча. Нікацін і іншыя складнікі тытунёвага дыму пашкоджваюць слізістую і запавольваюць працэсы яе рэгенерацыі.

Перастаць бескантрольна прымаць лекі. Нават звычайная таблетка аспірыну можа нанесці шкоду страўніку.

Больш старанна перажоўваць ежу.

Забыцца пра дыеты, асабліва строгія і незбалансаваныя, бо любыя эксперыменты з харчаваннем могуць прывесці да дэфіцыту бялку, вітамінаў і мікраэлементаў, без якіх немагчымая нармальная рэгенерацыя слізістых абалонак страўніка.

Двойчы ў год (вясной і восенню) праходзіць курс лячэння мінеральнымі водамі, пажадана на бальнеялагічных курортах.

Дыета пра гастрыце

Адчуўшы прыкметы гастрыту, варта перайсці на дыетычнае харчаванне: вараную і тушаную гародніну, рыбу, нятлустае мяса, вадкія кашы, разнастайныя супы, садавіну з невялікім утрыманнем клятчаткі — бананы, спелыя грушы без лупіны, печаныя яблыкі без лупіны.

Хелікабактар пілары і яго роля пры гастрыце

Не выключана, што прычынай развіцця гастрыту стала ня генетычная схільнасць або няправільны лад жыцця, а маленечкі, але вельмі агрэсіўны мікроб хелікабактар пілары. Пасяліўшыся ў выходным аддзеле страўніка, гэты мікроб актыўна размнажаецца і вылучае таксін, які правакуе з'яўленне гастрытаў, эрозій і язваў. Вось чаму пры першых жа сімптомах гастрыту важна не займацца самалячэннем, а абследавацца ў гастраэнтэролага.

Нашто парыць ногі ў воцаце? Просты сродак ад праблем, пра якія не прынята гаварыць

Цела ведае, калі ў вас выгаранне. Як не прапусціць яго прыкметы?

Простыя спосабы, як знізіць халестэрын без лекаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера