Гвардыёла забараніў сваім футбалістам касметыку
Каталонскі трэнер «Манчэстэр сіці» забараніў сваім падапечным карыстацца касметыкай перад матчамі. У забаронены спіс трапілі гелі для валасоў, крэмы пасля галення і ўвільгатняючыя ласьёны, піша The Sun. На думку Гвардыёлы, гэтыя рэчы толькі адцягваюць ад гульні, а трэба засяродзіцца толькі на футболе.
Брытанскія СМІ пішуць, што забарона была ўведзеная, пасля таго як зорка «Манчэстэр сіці» Сэрхіа Агуэра пафарбаваў сабе валасы перад адной з гульняў.
«Манчэстэр сіці» ў чэмпіянаце Англіі ідзе на другім месцы і адстае ад «Ліверпуля» на сем пунктаў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 5
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 7
Кандыдат, што праводзіў прарасійскія наратывы, перамог у раёнах Літвы, якія мяжуюць з Беларуссю
 15
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера