Знайсці
04.01.2019 / 10:468РусŁacБел

Сто кіламетраў ад Мінска — і вы ўбачыце маляўнічыя абшары, дзе не жыве ніводзін чалавек. Чароўныя ФОТЫ Віктара Малышчыца

З пачатку восені так завалілі справы, што, здаецца, нават не запосціў ніводнага фота. Што ж, паспрабую заняцца гэтым зараз, хоць і са спазненнем. Хто сумуе па залатой восені — сумуйце разам са мной.

Сапраўдным адкрыццём для мяне стала тое, што ўсяго за 100 кіламетраў на ўсход ад Мінска ляжаць вялізныя абшары маляўнічых лясоў і балот, дзе няма населеных пунктаў, а па рэдкіх дарогах мая машына не праедзе. Называецца гэты цуд Астравы Дулебы, рэспубліканскі гідралагічны заказнік на тэрыторыях Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Той восеньскі дзень хацелася ўдыхнуць цалкам. Прыехаўшы задоўга да ўзыходу сонца і ледзьве не захраснуўшы ў першай жа лужыне, я пакінуў машыну і амаль дзве гадзіны ішоў па лесе ў паўзмроку, палохаючы ласёў па кустах (спадзяюся, гэта былі лосі). Абсалютная цішыня, анамальная цеплыня ў канцы кастрычніка і мора золата навокал прымусілі мяне забіць на астатнія планы на гэты дзень і да абеду прасядзець у дулебскіх балотах.

Віктар Малышчыц, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера