Знайсці
30.12.2018 / 14:561РусŁacБел

Расійскага нацыяналіста Цесака-Марцінкевіча прысудзілі да 10 гадоў строгага рэжыму

Бабушкінскі суд Масквы прыгаварыў да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму нацыяналіста Максіма Марцінкевіча, вядомага як Цясак.

Марцінкевіч і некалькі яго паплечнікаў з руху «Рэструкт» паўсталі перад судом за акцыі «Акупай-наркафіляй», падчас якіх яны нападалі на меркаваных наркагандляроў, адзін з якіх памёр. Іх абвінавачвалі ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку ў разбоі, хуліганстве і прычыненні цяжкай шкоды здароўю.

У 2017 годзе Цясак быў прыгавораны да дзевяці гадоў, але затым справу накіравалі на новы разгляд.

Зараз прысуд вынеслі за забойства Заіра Алышава, у 2014 рэструктаўцы збілі яго да смерці за гандаль спайсамі. Суд абавязаў абвінавачаных выплаціць радні забітага больш за 600 тысяч расійскіх рублёў (каля 10 тысяч даляраў). Самому Максіму далі 9 гадоў калоніі, з улікам старога прысуду — 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930