Знайсці
25.11.2018 / 17:397РусŁacБел

Мінскае «Дынама» прайграла «Салавату Юлаеву» 1:6

Хакеісты менскага «Дынама» пасля марш-кідка на Далёкі Усход завяршылі 4-матчавую выязную серыю ва Уфе паядынкам супраць «Салавата Юлаева». «Зубры» былі разгромленыя з розніцай у 5 шайбаў, піша tut.by.

У трох папярэдніх матчах «зубры» зарабілі ўсяго 2 ачкі, у драматычным двубоі ў Хабараўску вырваўшы па булітах вікторыю ў «Амура» (4:3 Б). А вось візіты да кітайскага «Куньлунь» (1:4) у Шанхай і да найгоршай камандзе лігі «Адмірала» (1:5) ва Уладзівасток завяршыліся для мінчукоў бясслаўна.

Ва Уфе шэраг няўдач працягнуўся, а колькасць прапушчаных шайбаў аказалася яшчэ большай.

«Салават Юлаеў» - «Дынама-Мінск» - 6:1 (2:1, 3:0, 1:0).

З выезду на Далёкі Ўсход і ва Уфу «Дынама» вязе 2 ачкі з 8 магчымых і серыю з тых паразаў запар з агульнай розніцай шайб 3-15 у трох апошніх сустрэчах.

З 20 ачкамі ў 32 матчах мінскае «Дынама» дзеліць 11-12-я месцы на дне Заходняй канферэнцыі з чарапавецкай «Северсталлю».

28 лістапада на лёдзе «Мінск-Арэны» «Дынама» прыме фінскі «Йокерыт» (пачатак у 19.30).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера