Пасольства Расіі: Пасля інцыдэнту ў рымскім метро шпіталізаваныя 15 расіянаў, а таксама чацвёра ўкраінцаў
Пры абрушэнні эскалатара на станцыі рымскага метро «Рэпубліка» пацярпелі і патрапілі ў бальніцу 15 расійскіх грамадзян, паведамілі ria,ru ў пасольстве ў Італіі.
Паводле ўдакладненых звестак, у шасці лячэбных установах Рыма зараз знаходзяцца 15 расіянаў, трое з іх — у цяжкім стане. Акрамя таго, былі шпіталізаваны яшчэ чацвёра грамадзян Украіны.
У аўторак вечарам на станцыі рымскай падземкі «Рэпубліка» адбылася аварыя на эскалатары, на якім у гэты момант знаходзіліся расійскія футбольныя заўзятары.
Пацярпелыя накіроўваліся на матч Лігі чэмпіёнаў паміж ЦСКА і клубам «Рома».
Па паведамленнях СМІ, адзін з расіянаў страціў нагу пасля здарэння, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася
0
0
0
0
0
0
Арына Сабаленка вылецела з турніру ў Штутгарце
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 124
Рэлейную шафу падпалілі ля мяжы Беларусі і Расіі
 3
У ЦВК прызначылі сілавіка
 5
Дэпутату ад «Альтэрнатывы для Германіі» пагражае вялікі штраф. Ён утаіў свой бізнэс у Беларусі
 7
Актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з хіміі ў калонію. Яе затрымалі па даносе «пільнага інтэрнаўта»
Былы дзяржміністр Нагорнага Карабаха абвясціў у турме галадоўку 5 красавіка і перастаў выходзіць на сувязь
Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбат
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера