Знайсці
14.09.2018 / 12:263РусŁacБел

У жлобінскім хакейным «Металургу» не хапае клюшак, таму даводзіцца пазычаць у супернікаў

Галоўны трэнер жлобінскага «Металурга» Аляксандр Палішчук пасля паразы ад «Юнацтва» (0: 6) распавёў пра недахоп інвентара. Словы трэнера са спасылкай на прэс-службу «Металурга» перадае «Прэсбол»: 

— У першую чаргу падзякую заўзятарам за тое, што былі з намі да апошняга. Хацеў бы папрасіць іх крыху пачакаць, мы яшчэ не раз вас парадуем, але трэба крыху часу. Уся каманда вельмі перажывае, і даб'ецца поспеху з такім падыходам.

Што тычыцца гульні, то скажу, што нечым яна спадабалася. Напэўна, лік не павінен быць такім разгромным, але ў супернікаў кідок — гол, а нашы кідкі менш небяспечныя, ды і не такая вялікая колькасць іх сёння была. Ды і яшчэ зноў падвяла большасць.

— Здалося, што ў большасці гульцы імкнуцца разыгрываць да дакладнага і мала кідаюць, згодныя з гэтым?

— Я не хачу, каб гэта падвалася як нейкая скарга, але прычына тая ж. Баімся кідаць, таму што банальна няма клюшак. Дарэчы, дзякуй Міхаілу Міхайлавічу, што ў трэцім перыядзе выручылі нас адной. Амаль у кожнай гульні людзі садзяцца на лаву, таму банальна далей няма чым гуляць. Сёння, напрыклад, у трэцім перыядзе хакеісты «Юнацтва» перадалі клюшку нашаму абаронцу, — цытуе Палішчука прэс-служба «Металурга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930