Знайсці
06.09.2018 / 20:309РусŁacБел

Справа аб знікненні шампуню скончаная: «Юнацтва» і «Мальмё» не маюць прэтэнзій адзін да аднаго

Кіраўніцтва беларускага «Юнацтва» і шведскага «Мальмё» ўлагодзілі канфлікт, які ўзнік пасля знікнення з распранальні скандынаваў ручнікоў, шампуня і чайніка, піша tut.by

«Мальмё» звінаваціў у гэтым «Юнацтва», а гендырэктар мінчан у адказ запатрабаваў ад шведаў прабачэнняў.

Пазней высветлілася, што пытанне будзе вырашацца ўжо ў Мінску напярэдадні матчу ў адказ. Такая сустрэча ў выніку адбылася. Шведаў прадстаўляў генеральны менеджар Патрык Сульвегорд, беларускі калектыў - выканаўца абавязкаў старшыні клуба Аляксей Торбін, таксама прысутнічалі генеральны дырэктар хакейнай Лігі чэмпіёнаў Марцін Бауман і прадстаўнікі Федэрацыі хакея.

У часе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемаадносін і супрацоўніцтва. Як паведамляе афіцыйны сайт мінчан, сустрэча прайшла ў рамках узаемапавагі і канструктыўнага вырашэння любых пытанняў. Клубы прыйшлі да высновы, што апошнія ўкіды ў СМІ не адпавядаюць рэчаіснасці, як пра гэта раней заяўляў старшыня хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» Аляксей Торбін, чые словы і пацвердзіліся на сустрэчы. Вынікам дыялогу стала рашэнне, што клубы не маюць прэтэнзій адзін да аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930