На Алімпіядзе-2022 у Пекіне могуць адмовіцца ад турніру па хакеі
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель распавёў пра перспектывы мужчынскага турніру па хакеі на Алімпіядзе-2022, якая пройдзе ў Пекіне. Пра гэта паведамляе спартыўны журналіст TSN Горд Мілер у сваім Twitter.
Hosted a panel discussion in Edmonton today with @IIHFHockey president Dr. Rene Fasel. He told the IOC there are 4 options for hockey in the next Olympics:
1. Go with NHL players
2. Use the same player pool as 2018
3. Use under 23 players
4. No hockey
All four are on the table
Фазель сцвярджае, што ў Міжнародным алімпійскім камітэце (МАК) разглядаюць розныя вырыянты рэформы хакейнага турніру. Найбольш радыкальным варыянтам з'яўляецца адмова ад правядзення спаборніцтваў па хакеі.
Таксама ў МАК абмяркоўваецца правядзенне турніру па хакеі для спартсменаў да 23 гадоў.
На Гульнях-2022 таксама могуць адмовіцца ад запрашэння хакеістаў з Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ), або наадварот, дамовіцца аб правядзенні турніру толькі паміж хакеістамі з-за акіяна.
Пераможцам хакейнага турніру на Гульнях-2018 стала каманда Расіі. Срэбным прызёрам — зборная Германіі, бронзавым — Канады.