Знайсці
18.07.2018 / 14:4612РусŁacБел

Зборная Харватыі ахвяруе дзецям 23 мільёны еўра прызавых за ЧС-2018

fifa.com

Галоўны трэнер зборнай Харватыі Златка Даліч напісаў адкрыты ліст, у якім паведаміў, што ўсе прызавыя за ЧС-2018, каля 23 мільёнаў еўра, каманда аддасць дзецям, а таксама раскрытыкаваў харвацкіх палітыкаў.

«Я пішу гэта з-за складанай сітуацыі ў Харватыі. Сёння Харватыя з'яўляецца самай беднай краінай у Еўрапейскім саюзе. Краінай кіруюць людзі, якія маюць дачыненне да арганізаванай злачыннасці. 

Мільёны людзей з'ехалі з Харватыі за апошнія 20 гадоў. Сёння нашы пенсіянеры не могуць задаволіць базавыя патрэбы, моладзь не можа дазволіць сабе навучанне, сістэма аховы здароўя бурыцца, а карумпаваная судовая сістэма абараняе вялікія капіталы.

Я прашу палітыкаў і прадстаўнікоў уладаў, якія давялі людзей да адчаю і галечы, трымацца далей ад зборнай Харватыі. Вам не рады ў нашай распранальні, мы не хочам фатаграфавацца і весці справы з вамі.

У краіне ёсць дзеці, якія ніколі не бачылі мора, хоць Харватыя мае больш за тысячу кіламетраў берагавой лініі. У нас ёсць дзеці, якім няма чаго ёсць, бо іх беспрацоўным бацькам няма чаго прыгатаваць на абед.

Уся каманда ахвяруе прызавыя ад ЧС-2018 у адмысловы фонд харвацкім дзецям. Гэты фонд прафінансуе летнія вакацыі дзяцей, якія ніколі не бачылі Адрыятычнага мора.

Харвацкія дзеці атрымаюць магчымасць правесці прынамсі сем дзён на харвацкім узбярэжжы. Гэта меншае, што мы можам зрабіць», — гаворыцца ў лісце.

Tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера