Знайсці
28.06.2018 / 14:3216РусŁacБел

Жарко: Краіна жыве хакеем

Беларускі хакей павінен выйсці на новы ўзровень да хатняга чэмпіяната свету 2021 года. Такую задачу паставіў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко перад новым кіраўніком ФХБ Генадзем Савілавым, падводзячы вынікі канферэнцыі федэрацыі, піша БелТА.

Васіль Жарко сказаў, што краіна жыве хакеем. Доказам таму служыць высокае наведванне матчаў мінскага «Дынама».

«Аднак нацыянальная зборная пакінула элітны дывізіён. Вядома, вынік выступлення нездавальняючы. Лічу, Сямён Шапіра зрабіў многае за год, але ён сам прыняў рашэнне сысці ў адстаўку, ніхто яго да гэтага не падштурхоўваў. Задача перад новым кіраўніком і ўсім беларускім хакеем — як мага лепш падрыхтавацца да хатняга чэмпіяната свету 2021 года. Для развіцця чэмпіянату будуць створаны каманды ў Пінску, Оршы, іншых гарадах. Неабходна, каб і мінскае «Дынама» станавілася касцяком для нацыянальнай зборнай. З клуба павінны прыходзіць і трэнеры, і гульцы», — адзначыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера