Знайсці
02.06.2018 / 15:488РусŁacБел

Біятланістка Скардзіна завяршыла кар'еру

Алімпійская чэмпіёнка — 2018 Надзея Скардзіна абвясціла аб тым, што завяршыла прафесійную кар'еру.

«Дзякуй Беларусі, камандзе, што я адчула сябе тут сваім чалавекам. Усім дзякуй. Спадзяюся, я для вас застануся вашай біятланісткай. Разумею, што трэба рабіць некаторыя крокі своечасова, а не пасля. Не магу знайсці матывацыю, сілы на штодзённыя трэніроўкі. Самы галоўны фактар — я сапраўды хачу адпачыць. Вялікі дзякуй усім нашым заўзятарам і камандзе, у якой я знаходзілася 15 гадоў», — адзначыла Надзея Скардзіла ў эфіры «Беларусь 1».

* * *

Надзея Скардзіна нарадзілася ў 1985 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Перайшла ў біятлон з лыжных гонак у 2004 годзе. Алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане (2018).

Pressball.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера