Знайсці
25.02.2018 / 09:1210РусŁacБел

МАК не дазволіў расіянам прайсці пад сваім сцягам на закрыцці Алімпіяды

Jean-Christophe Bott / EPA-EFE

Расійскія спартсмены пройдуць на цырымоніі закрыцця Алімпіяды пад сцягам МАК, бо камітэт вырашыў не здымаць дыскваліфікацыю з Алімпійскага камітэта Расіі да канца Гульняў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Такое рашэнне было прынята на 132-й сесіі МАК. Да гэтага выканкам рэкамендаваў не здымаць дыскваліфікацыю з расійскай каманды з-за парушэнняў антыдопінгавых правілаў двума спартсменамі. Забароненыя прэпараты былі выяўленыя ў крыві кёрлінгіста Аляксандра Крушальніцкага і бабслеісткі Надзеі Сяргеевай. «Гэта было вельмі несуцяшальна і, акрамя іншых меркаванняў, прадухіліла МАК ад нават абмеркавання зняцця дыскваліфікацыі [з Расіі] на час цырымоніі закрыцця», — казаў прэзідэнт МАК Томас Бах.

Па словах Баха, АКР будзе адноўлены ў правах пасля таго, як будзе пацверджана, што ніводны расійскі спартсмен больш не парушаў антыдопінгавых правілаў. Алімпійскія гульні закрыюцца ў нядзелю, але вынікі апошняй праверкі на допінг будуць вядомыя праз некаторы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930